Рэкамендаваныя творы мастацкай літаратуры і фальклору ў старэйшай групе
02.02.2023Беларускія народныя песенькі і пацешкі:
«Сіўка-варонка», «Ходзіць коцік па палях», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы» і інш.
Беларускія народныя казкі:
«Пра быка і яго сяброў», «Жаронцы», «Лёгкі хлеб», «Не сілай, а розумам», «Лісіца-хітрыца», «Як Кот звяроў напалохаў», «Селянін, Мядзведзь і Лісіца», «Верабей і Мыш», «Кот Максім», «Гарошак» і інш.
Паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў:
Эдзі Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?»; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках», «Жарт»; Вера Вярба. «Пралеска»; Васіль Вітка. «Жаўна», «Бусел», «Вавёрчына гара»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У. Дубоўка. «Як сінячок ды сонца лётаў»; Н. Ігнаценка. «Гісторыя пра Вару і Дубавёнка», «Казка пра Цімку і Кузьку»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Завея»; Якуб Колас. «Першы гром», «Сонца грэе, прыпякае ...» (з верша «Вясна»), «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Янка Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Максім Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года» (з верша «Родная мова»); К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае» і інш.
Празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў:
Цётка. «Журавель і Чапля»; Змітрок Бядуля. «Скарб»; Васіль Вітка. «Страшная казка»; Уладзіслаў Галубок. «Гонар»; В. Хомчанка. «Білеты ў цырк»; А. Дудараў. «Сінявочка»; А. Кобец-Філімонава. «Дзівосны лядзяш»; К. Каліна. «Зімовы дуб», «Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень», «Жнівень», «Верасень», «Кастрычнік»; М. Гамолка. «Васілёва бярозка»; У. Ягоўдзік. «Бусел», «Вожык», «Заяц» і інш.