Рэкамендаваныя творы мастацкай літаратуры і фальклору ў 2 малодшай групе
02.02.2023Беларускія народныя песенькі і пацешкі:
«Іграў я на дудцы», «Бычок», «Кукарэку, певунок», «Горкай, горкай, горачкай», «Кую, кую ножку», «Ласачка», «Ездзіць вясна,
ездзіць...», «Каляды, Калядкі...», «Прыехала Каляда ўвечары...» і інш.
Беларускія народныя казкі:
«Курачка-Рабка», «Былінка і верабей», «Зайкава хатка», «Каза-манюка», «Пчала і Муха», «Муха-пяюха», «Коцік, Пеўнік і Лісіца».
Паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў:
Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы», «Шпак», «Дожджык», «Паўцякалі цацкі», «Не сквапная»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»; А. Дзеружынскі. «Пралеска»; А. Прохараў. «За адвагу»; Якуб Колас. «Сонца грэе, прыпякае» (з верша «Вясна»), «Храбры певень»; Янка Купала. «Лістапад»; Янка Журба. «Першыя сняжынкі», «Дзед Мароз»; Змітрок Бядуля. «Мае забавы»; Мікола Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Эдзі Агняцвет. «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Сон»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; К. Цвірка. «Коцікі»; В. Лукша. «Вясёлка»; Вера Вярба. «Бабуліны казкі»; В. Гарбук. «Цешкі-пацешкі»; В. Гардзей. «Буславы боты»; У. Карызна. «Калыханка»; В. Лаўрыновіч. «Ручаёк»; У. Мазго. «Жыў у сажалцы карась», «Калыханка Юлі», «Кот і бусел» і інш.
Празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў:
В. Юрэвіч. «Бярозчыны валенкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Янка Брыль. «Жыў-быў вожык»; П. Кавалёў. «Аддай прывітанне» і інш.